Гадзіна роднай мовы "Ручай крыштальны мовы роднай"

Консультация "Белорусские сказки: сквозь мудрость веков"             

 

 Уютно устроившись под одеялом, ребёнок каждый вечер с нетерпением ждёт, когда наступит этот удивительный момент. В комнату, где приглушённо светит лампа, заходит мама и, погладив по голове малыша, начинает удивительный рассказ о бесстрашных воинах, гордых героях и пиратах-разбойниках. Звучит бархатный голос, который сопровождает в неизведанные страны, переносит на огромные корабли, что рассекают волны океанов и направляются к опасным необитаемым берегам. Сказка... В тихий вечер это лучшее лекарство от скуки и страха. Этот удивительный и поучительный жанр просочился из глубины веков. Наверняка ещё на заре человеческой истории первые люди рассказывали поучительные истории и передавали их следующим поколениям.             

Общеизвестно, что большинство из них были основаны на реальных событиях и доносили до слушателя в шуточной или преувеличенной форме истинное положение вещей. Сказки стали не только частью культурного наследия, но и выполняли немаловажную воспитательную работу. Домыслы автора лишь слегка украшали их, делая более остросюжетными и интересными. Богатое культурное наследие.

Живой интерес у современных читателей вызывает национальный фольклор, а именно народные белорусские сказки. Они отличаются прекрасным художественным стилем и удивительной самобытностью. Глубочайшая народная мудрость тонко передана через занимательные истории и повествования. 

Она способна воспитывать и взращивать в детях высокие духовные ценности и моральные силы. Отличительную черту, которую таят в себе белорусские сказки, легко заметить. Это удивительная и непоколебимая вера в светлую сторону человеческой натуры. Примером могут послужить следующие истории: «Солдат Иванка», «Музыкант-чародей», «Синяя свита навыворот шита». Моральное и физическое целомудрие, которое прививают такие истории, является бесценным уроком, что повлияет на всю будущую жизнь ребёнка. Мало что в мире может быть более поучительным. В таких повествованиях авторы всегда пытались заглянуть немного за грань возможного — будь то ковры самолёты или сапоги скороходы.

     Неоценимая польза коротких произведений

Желание чего-то неизвестного и незнакомого всегда манило людей. Белорусские сказки открывают дверь в волшебный мир говорящих животных и растений. Дети заворожённо слушают их и рисуют в своём воображении другой мир: добрый, наивный и неиспорченный. Некоторые скептики берутся утверждать, что такие рассказы выбивают почву реальности из-под ног детей. Мифические существа и разговоры неодухотворенных предметов якобы разовьют в ребёнке неправильно представление о живом и реальном мире. Однако, хочется отметить, что уже не одно поколение выросло, читая белорусские народные сказки. И это не коим негативным образом не сказалось на эмоциональном и психологическом состоянии детей.

Общеизвестно: сказка сама по себе подразумевает вымысел, поэтому никто заранее не уверен, что она несёт в себе исключительно правдивую информацию. Эти добрые, пусть даже и выдуманные истории не претендуют на правдивость.

Белорусские народные сказки созданы и призваны для того, чтобы затрагивать чувства и доносить в сатирическом свете жизненную мысль.

Наибольшей популярностью среди детей пользуются рассказы о животных, такие как «Воробей и мышь», «Былинка и воробей», а также «Лёгкий хлеб». В этих историях основные роли отведены людям и зверям. В каждом из этих повествований подняты злободневные проблемы народа. Так, сказка «Былинка и воробей» доносит до читателей всю важность взаимопомощи между людьми, а рассказ «Лёгкий хлеб» помогает понять детям, что такое трудолюбие и честность. Здесь добро всегда побеждает зло, а справедливость торжествует.

Отражает жизнь народа

Поскольку белорусский народ по своей природе является трудолюбивым и земледельческим, большинство рассказов вращаются вокруг повседневной жизни людей и животных, их быта, труда и отдыха. Именно такими являются произведения «Бабка-шептуха», «Муж и жена», «Неучтивый сын» и другие. Сказка максимально приближена к потребностям населения, и это означает, что её читатели смогут от начала и до конца прочувствовать атмосферу и переживания главных героев.

Известные писатели и критики утверждают: по живописности и красоте, содержащейся в рассказах, белорусские сказки не имеют себе равных в мире.

    Мудрость поколений

Философские проблемы человеческого бытия нашли своё отражение во многих литературных произведениях. Белорусские народные сказки на белорусском языке являются показателем того, что столь простое и короткое повествование может нести в себе глубокую культурную ценность. За длительное время своего существования фольклор вобрал в себя мысли и чувства многих поколений. Жизненный опыт, который содержится на их страницах, является кладезем мудрости и ключом к пониманию человеческой натуры.

     Белорусские сказки на белорусском языке — это художественное достояние нации, которое совмещает в себе глубокое содержание и возвышенные поэтические формы.

 

свернуть

Таямніцы дзеда Ўсяведа

Важнай умовай ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. Асноўная задача работы педагагічнага калектыву нашай установы дашкольнай адукацыі  - фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі бацькоў як актыўных удзельнікаў выхавання у дашкольнікаў жадання авалодаць беларускай,  сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Беларусі. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.. 

   Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дашкольніка гэта гульня, маляванне, лепка, канструяванне, вырашэнне практычных задач, успрыманне мастацкай літаратуры і інш. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці "ўвогуле", безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў яго жыцці, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Развіццё розных формаў дзейнасці вядзе да развіцця іх галоўнага сродку - маўлення.

   У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальніка далучаецца да паэзіі і адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыўныя, пазнавальныя і інш.

   Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы.

   Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі - вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.

   Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымі рухамі пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла". Важнасць іх палягае ў амаль паралельным развіцці дыферанцаваных рухаў пальцаў рук і маўлення, што стымулюе і актывізуе маўленне маленькага дзіцяці. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне невялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі, што робіць больш лёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек.

   Маленькія дзеці ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях. Гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.

   Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.

 Такім чынам, мы выкарыстоўваем тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення шляхам азнаямлення іх з лепшымі ўзорамі жывога беларускага слова, а таксама фарміраванню першапачатковых навыкаў маўлення на роднай мове. Мы спадзяемся, што з вашай дапамогай паважаныя бацькі, нашы дзеці авладаюць беларускай мовай.

Памятка для бацькоў па навучанню дзяцей беларускай мове дома.

  • Памятайце аб тым, што навучанне дзяцей беларускай мове павінна дастаўляць ім задавальненне. Калі дзіцяці не падабаецца тое, што вы робіце – спыніце гэта і паспрабуйце займацца па-іншаму.

  • Абавязкова стварайце матыў для кожнага маўленчага дзеяння дзіцяці: дзіця павінна разумець, чаму мама гаворыць на іншай мове і навошта яму самому трэба гаварыць на гэтай мове.

  • Зусім маленькія дзеці авалодваюць мовай на аснове імітацыі, а старэйшыя дзеці  (пасля 3 гадоў) – свядома. Таму прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для навучання дзяцей, залежаць ад іх ўзросту.

  • Вельмі важна вымаўляць словы правільна. Інакш дзіця засвоіць няправільнае вымаўленне і пасля ад гэтага будзе вельмі цяжка пазбавіцца. Калі вы не ўпэўнены, што вымаўляеце слова правільна, – удакладніце вымаўленне па слоўніку, у якім указана фанетычная транскрыпцыя.

 

свернуть

Родная мова-крыніца натхнення

 Давайце размаўляць! Давайце не будзем «говорить, болтать», а будзем весці простую гаворку на роднай мове. Давайце разам падумаем, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася гаварыць на роднай мове!   Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

свернуть

Памятка "Родная мова не павінна быць замежнай!"

Часцей за ўсе бывае так, што дзіця ідзе ў першы клас, а ён не ведае беларускай мовы, таму што яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас.  Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца.  Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Таму ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.
 

Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што кожны чацвер праходзяць заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносінна. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, агародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу. 

Паважаныя бацькі, дапамажыце  нам далучыць дзяцей да роднайбеларускай мовы!  

свернуть

Шануйце родную мову!

 
 
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

   Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…

  Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.

   Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

   Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

   Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.

   На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову. Яшчэ на зямляк Янка Купала пісаў:

      Ад прадзедаў спакон вякоў
      Мне засталася спадчына;
      Паміж сваіх і чужакоў
      Яна мне ласкай матчынай.
 
      Аб ей мне баюць казкі-сны
      Вясеннія праталіны,
      I лесу шэлест верасны,
      I ў полі дуб апалены...

   Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.

   Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям.  “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Максім Танк. «Родная мова»

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Изображение

свернуть

Кансультацыя для бацькоў "Вывучаем родную мову".

 
   У цяперашні час ва ўсёй краіне ідзе адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да  родных беларускіх традыцый адводзіцца бацькам. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Важна каб і бацькі, і педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць ведання беларускай мовы, добра валодалі ёй.

   Паважаныя бацькі! Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

   Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

   Знаёмства дзяцей з роднай мовай, літаратурай, фальклорам, народнай песняй, музыкай, гульнёй спрыяе глыбокаму выхаванню духоўнасці, усебаковаму, гарманічнаму развіццю. Творы вуснай народнай творчасці маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, садзейнічаюць развіццю вобразнасці думкі, узбагачаюць дзіцячае асяроддзе.

   У апошнія гады ўзрастае інтарэс да фальклору. Грамадзянства як бы пачула: жыватворную сілу аднаўлення можна здабыць у невычарпальнай крыніцы народнасці. Нездарма слова “фальклор”, з’яўляючыся словам англійскага паходжання, перакладаецца, як “народная мудрасць”. Знаемства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці павінна пачынацца з першых гадоў яго жыцця, так як перыяд раняга і дашкольнага дзяцінства – найбольш спрыяльны этап у развіцці чалавечай асобы. Гаты ўзрост багацейшы па здольнасцях: дзіця хутка і захапляльна пазнае навакольны свет, убірае вялікую колькасць уражанняў. Дзіця вучыцца па іх гукам роднай мовы, іх мелодыі, потым авалодвае ўменнем разумець іх сэнс.

   Кажуць, што найлепшых поспехаў у выхаванні можна дасягнуць тады, калі дзіця не заўважае, што яго выхоўваюць. Гартаючы старонкі цікавай кніжкі, маленькі чытач разам з героямі кнігі непакоіцца і радуецца, сам спрабуе зразумець важныя ўрокі жыцця. Цудоўна, калі дзіця будзе браць іх са старонак кніг на роднай мове! Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.

   Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

   «Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.

   Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

свернуть

Кансультацыя «Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці»

 

  Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.  Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

   Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.

   З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маулення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.  Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе.

Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач   гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках. Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых прапрадзедаў ды прапрабабуляў з намі. 

Казкі -  гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям. Казкі  -  гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

свернуть

Кансультацыя "Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў”

 

Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

свернуть

Кансультацыя для бацькоў «Знойдзем час для гульні!»

«Мама, давай пагуляем!». Пагадзіцеся, вы чулі гэтую фразу далёка не адзін раз. Пасля яе, міжволі адмахваючыся, спасылаліся на занятасць хатнімі справамі або працай. Дзіця пакрыўджана надзімала губкі, а вы, даўшы яму ў рукі свой мабільны, маглі выйграць для сябе яшчэ трохі часу. 
Адзін з галоўных міфаў, што лунае паміж матулі, аб тым, што для гульні з дзецьмі абавязкова спецыяльнае абсталяванне і падрыхтоўка; дарагія, яркія цацкі, навінкі гульняў, якія мітусяцца на экранах ТБ. 
      Гэта зойме шмат часу – міф нумар два. 
На самай справе, існуе нямала гульняў, якія не патрабуюць ад вас спецыяльных часовых і грашовых затрат (вы можаце гуляць, нават рыхтуючы вячэру). 
      Сёння мы разгледзім тыя з іх, якія накіраваны на маўленчае развіццё дзіцяці. 
     
 Развіццё мовы – гэта не толькі фарміраванне правільнага гукавымаўлення, але і фанематычнага слыху (уменні адрозніваць маўленчыя гукі), граматычнага ладу мовы (у дзяцей часта назіраюцца такія памылкі: «прыгожая» твар, шмат «дрэва»). Гэта і пастаяннае ўзбагачэнне слоўнікавага запасу (напрыклад, дзеці рэдка выкарыстоўваюць у сваёй мове прыметнікі); развіццё звязнай мовы (часта дзеці не могуць расказаць бацькам аб праведзеным у дзіцячым садзе дне, паходзе ў лес і інш.). 
         Прапаную вам гульні, якія дапамогуць фарміраванню ў вашага дзіцяці ўмення прыгожа, паслядоўна і складна выказваць свае думкі, выкарыстоўваючы максімальна дакладныя для пэўнай сітуацыі словы.

Гульні на кухні

«Хто больш назаве слоў»
   Зрабіце з дзіцем своеасаблівае спаборніцтва: хто больш назаве слоў, вынятых, напрыклад, з баршчу (буракі, морква, бульба, цыбуля ...), з кухоннай шафы (каструля, друшляк, патэльня...). Прыдумайце прыз, заслужыць які ваша дзіця сапраўды захоча. Але не перастарайцеся! Памятаеце, што ваша мэта ў гульні – не перамагчы, а навучыць.

«Пачастунак»

Успомніце любімыя салодкія прысмакі і «пачастуйце» адзін аднаго. Дзіця называе «смачнае» слова і «кладзе» яго вам на далоньку, затым вы яму (цукерка, марожанае, і гэтак далей...). Можна пагуляць у кіслыя, салёныя, горкія словы.

«Сокавыціскалка»

Прыгатуем з яблыкаў сок. Як ён будзе называцца? (яблычны). З груш, сліў, морквы, лімона, апельсіна? І наадварот: апельсінавы сок з чаго?

«Адзін і шмат»

Дарослы называе адзін прадмет, а дзіця шмат. Напрыклад: кубак – кубкі, стол – сталы, крэсла – крэслы.

«Хто больш ведае»

Гульня-спаборніцтва – хто больш назаве, як можна выкарыстоўваць прадмет. Напрыклад, «Шклянку. Хто больш прыдумае, як і для чаго яго можна выкарыстоўваць?». Магчымыя адказы: піць чай, паліваць кветкі, вымяраць крупы, накрываць расаду, ставіць алоўкі... .

Гульні ў ваннай

«Вадапой»

Дарослы расстаўляе ў ванне пустыя колбачкамі рознага памеру, адзяе шланг на кран і ўключае ваду. Дзіця напаўняе ёмкасці вадой са шланга. Для таго каб яму было цікава, можна сказаць, што ў ваннай знаходзяцца не проста місачкі, а паілкі для розных жывёл і птушак, у маленькіх звяркоў (мышкі, хамячка, зайчыка) — маленькія, а ў вялікіх (слана, мядзведзя, насарога) — вялікія.

«Літаралоў»

Неабходныя атрыбуты – магнітныя літары, вуда з магнітам, але можна проста выкарыстоўваць рукі. Удзельнікі па чарзе вылоўліваюць літару з вады, называюць гук, які яна абазначае. Калі гук апынуўся галосным – праспевываюць яго: А-А-А..., прыдумваюць слова, якое пачынаецца на гэты гук. Калі гук зычны – прамаўляюць чыстагаворку з ім. Напрыклад, ла-ла-ла – пчала, або паскладаней ла-ла-ла – вострая ігла, або ла-ла-ла – Маша ваду разліла.

Гульні па дарозе з дзіцячага садка (у дзіцячы сад)

«Хто самы уважлівы?» 
«Будзем называць прадметы, каля якіх мы праходзім; а яшчэ абавязкова пакажам – якія яны. Вось паштовая скрыня – яна сіняя. А вось кошка – яна пухнатая». Можна называць словы па чарзе.

«Жоўты, чырвоны, блакітны» 
Прапануйце дзіцяці называць прадметы пэўнага колеру. Напрыклад, толькі чырвоныя прадметы, якія ёсць навокал. Калі дзіця будзе называць і паказваць вам іх, пераходзьце да вывучэння іншых колераў. Гэтак жа можна адпрацаваць успрыманне памеру.

«Пераблытаніца» 
Жылі-былі словы. Яны весяліліся, гулялі, танцавалі і не заўважылі, што ў іх нешта пераблыталася. Дапамажы словам вярнуць свой ранейшы выгляд: кашок (кошка), дава (вада), ватра (трава).

Гульні ў вольную хвілінку

«Цудоўны мяшочак» 
Для гульні неабходныя: палатняны мяшочак і невялікія цацкі. У пачатку гульні дзіця правільна называе кожны прадмет. Затым усе цацкі складаюцца ў мяшочак і змешваюцца. Дзіцяці прапануецца на вобмацак адгадаць цацку; назваць яе (Зайчык); скласці з гэтым словам словазлучэнне (Зайчык (які?) белы, пухнаты...) або сказ (Даўгувухі зайчык скача на лясной палянцы).

«Жаба» 
Вылучэнне гука з шэрагу іншых гукаў. Напрыклад, гук [А]. Будзеш скакаць, як жаба, калі пачуеш гук [А], на іншыя гукі апускаеш нізка рукі. Дарослы называе гукі (а, у, а, і, э...), а дзіця падскоквае, калі пачуе зададзены гук. Гульню можна праводзіць на гук, які дзіця вучыцца гаварыць

«Назаві тры прадметы»

«Я назаву адно слова, напрыклад, мэбля, а ты назавеш тры словы, якія можна назваць адным словам «мэбля» (стол, крэсла, ложак). У гэтай гульні дзіця вучыцца абагульняць тры паняцці да аднаго слова і наадварот. Напрыклад, дарослы называе: «Маліна, клубніцы, парэчка», а дзіця адказвае: «Ягады». Прыклады абагульняючых слоў: кветкі, ягады, дрэвы, галаўныя ўборы, адзенне, абутак, электрапрыборы і г. д.

Гульні для дзяцей у дарозе

«Пагуляем у словы!»

Гэта папулярная і карысная гульня. Усе называюць словы па-чарзе. Трэба назваць слова на літару, на якую скончылася папярэдняе слова . Гэта аналаг гульні “у гарада». Потым гульню можна ўскладняць, называць толькі жывёл, або толькі ежу і т. п.

«Насарог»

Насарог павінен усё рабіць на адзін гук. Напрыклад, сёння гук "ш": насарог носіць шкарпэткі, шапку, шалік, любіць есці шакалад і г.д. 
        «Скажы наадварот»

Дарослы называе слова, а дзіця адказвае словам, процілеглым па сэнсе –антонім (дабро-зло, цёмна-светла, мяккі-цвёрды і г.д.).

«Скажы па-іншаму»

Успомні і назаві словы, падобныя па сэнсу на тое слова, якое названа. Дарослы прапануе, напрыклад, слова «вялікі». Дзіця называе словы-сінонімы: велізарны, вялізны, гіганцкі («мокры» - сыры, вільготны і г. д.).

«А гэта, якім бывае?»

Па чарзе падбіраюцца прыкметы, хто больш не зможа прыдумаць – прайграў (напрыклад, кошка бывае пухнатая, галодная, рыжая і г.д.).

«Што бывае?»

Гульня, зваротная папярэдняй. Называем, хто(што) можа мець дадзеную прыкмету (напрыклад, прыгожай можа быць кветка, дзяўчына, малюнак і г. д.)

«Што можна зрабіць?» 
Па чарзе называем прадметы (з дрэва – стол, крэсла, палка і г. д..). 

«З чаго зроблены гэты прадмет?» 
Зваротная папярэдняй гульні. Дарослы называе рэч, а дзіця гаворыць, з чаго яна зроблена (стол – з дрэва –дзеравянны , дом – з каменя- каменны, кніга – з паперы - папяровая і т. п.).

свернуть