Нацыянальныя святы Рэспублікі Беларусь

 


Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Цяпер дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, дзяржаўныя і святочныя дні ўстанаўлівае Усебеларускі народны сход.

Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.

Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.

Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы

Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб  Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Дзень Перамогі

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Дзень Незалежнасці

У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

Дзень народнага адзінства

17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні

1 студзеня – Новы год

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.

8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.

1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы  пікнікі. Больш падрабязна пра кухню Беларусі

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Памятныя дні

У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія  прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Народныя святы

Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.


Рэлігійныя святочныя дні
Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;
Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;
Дзень памяці – 2 лістапада;
Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.

Прафесійныя святочныя дні ў азнаменаванне выдатных заслуг відаў і родаў войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у абароне Айчыны

Дзень інжынерных войскаў – 21 студзеня;
Дзень войскаў проціпаветранай абароны – другая нядзеля красавіка;
Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый – 2 жніўня;
Дзень чыгуначных войскаў – 6 жніўня;
Дзень ваенна-паветраных сіл – трэцяя нядзеля жніўня;
Дзень танкістаў – другая нядзеля верасня;
Дзень ракетных войскаў і артылерыі – 19 лістапада. https://president.gov.by/be/gosudarstvo/prazdniki#gos-pr-b


Iншыя святочныя дні
Дзень спажыўца – 15 сакавіка;
Дзень сям’і – 15 мая;
Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
Дзень ведаў – 1 верасня;
Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
Дзень міру – трэці аўторак верасня;
Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
Дзень маці – 14 кастрычніка;
Дзень бацькі - 21 кастрычніка;
Дзень інвалідаў – 3 снежня;
Дзень правоў чалавека – 10 снежня;
Дзень беларускага кіно – 17 снежня.
Памятныя даты
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;
Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня.

свернуть